– А ці вядомыя вам прыклады ўдалай рэнавацыі прамысловых будынкаў у Беларусі па-за Мінскам? 
 – Я чула аб прасторы «
Wega Social Club» у Лідзе. Раней там был бетонны вузел. А цяпер адрамантавалі будынак і зрабілі культурны хаб. З'явіўся інвестар, які ўкладае ў гэта месца грошы, ужо праходзяць імпрэзы. Але ўсё яшчэ ў працэсе развіцця. 
 Ёсць такія месцы ў Гародні. У будынку фабрыкі пальчатак «Акцэнт» зроблена грамадская прастора. Там былі вытворчыя памяшканні, прахадная, сталовая. 
 А цяпер – офісы, кавярня, студыі, прасторы для імпрэз. Таксама ў Гародні, у будынках складоў тытунёвай фабрыка Шарашэўскага, зрабілі офісы і прасторы для мерапрыемстваў некамерцыйных арганізацый.