Вакол былога тартака зроблена рэкрэацыйная зона. Фантаны, дзікарослыя расліны, утульныя месцы для сядзення і, пры жаданні, ляжання. Бачна, што пра развіццё гарадской прасторы добра клапоцяцца. Побач з тартакам-музеем праходзіць веладарожка, якая цягнецца ўздоўж Лыны.