Гэтыя прыклады – не адзіныя ў Польшчы. Частка будынкаў тэкстыльнай фабрыкі ў Лодзі перароблена ў комплекс "Мануфактура", што яднае арт-аб'екты, гандлёвы цэнтр, элементы турыстычнай інфраструктуры. У Гданьску рэнаваная вуліца Электрыкаў на тэрыторыі верфі, дзейнічае цэнтр "Гарнізон культуры" (а раней тут былі баракі). Як бачым, усе праекты новага жыцця прамысловых будынкаў так ці інакш утрымліваюць культурніцкі складнік.