Адзін з будынкаў, узведзены ў 1888 – 1898 гг як мясабойня на месцы ранейшых цяслярскіх складоў, у 2014 г. адрэстаўраваны адмыслова пад арт-аб'ект, і сёння тут дзейнічае Цэнтр культуры еўрарэгіёну Stara Rzeznia. Функцыянуе некалькі выставачных залаў, рэстаран, офісы, канферэнц-зала, кнігарня.