ЗАМЕЖНЫ ДОСВЕД: ЯК ВЫГЛЯДАЮЦЬ АНАЛАГІ МІНСКАЙ КАСТРЫЧНІЦКАЙ У ЛОДЗІ
Фабрычны квартал, дзе выраблялі баваўняныя тканіны, належаў Ізраілю Пазнанскаму. З 1871 г. да канца пазамінулага стагоддзя прадпрымальнік забудаваў плошчу ў 30 гектараў.
Фотагалерэя
Гандлёва-забаўляльны комплекс Manufaktura
Потым фабрыка некалькі разоў мяняла гаспадароў. Пасля Другой сусветнай, як і іншыя прадпрыемствы, была нацыяналізаваная. У 1970-х заводу баваўнянай прамысловасці была нададзеная гандлёвая назва Poltex.
У 1991 г. прадпрыемства збанкрутавала з прычыны страты ўсходніх рынкаў. Французскія інвестары рэвіталізавалі тэрыторыю, і ў 2006 г. адчыніўся гандлёва-забаўляльны комплекс Manufaktura.
Тут 13 гістарычных будынкаў і сучасны гандлёвы цэнтр. Акрамя крамаў, кавярняў, забаўляльных пляцовак дзейнічаюць фітнэс-цэнтры, гатэль, паркінг, банк, аўтацэнтр.
У самой «Мануфактуры» і палацах каля яе месціцца некалькі музеяў.
ЕС1 — былая электрастанцыя
Ад чыгуначнай станцыі «Лодзь Фабрычная» бачна комплекс будынкаў першай гарадской электрастанцыі, ператворанай у комплекс «ЕС1 — горад культуры».
Усходні блок электрастанцыі пабудаваны ў 1907 г., а заходні — у міжваенны перыяд. У якасці цеплаэнергацэнтралі яна працавала да пачатку ХХІ ст.
Рэвіталізаваны комплекс адкрыўся ў 2018 г. Цяпер тут месціцца планетарый, Цэнтр навукі і тэхнікі, Нацыянальны цэнтр кінакультуры, канферэнц-залы.
Захаваная частка старых механізмаў электрастанцыі, кафля на сценах і падлозе. На пляцоўы ў сярэдзіне комплекса працуюць зоны адпачынку і фудкорт.
Тут 13 гістарычных будынкаў і сучасны гандлёвы цэнтр. Акрамя крамаў, кавярняў, забаўляльных пляцовак дзейнічаюць фітнэс-цэнтры, гатэль, паркінг, банк, аўтацэнтр.
У самой «Мануфактуры» і палацах каля яе месціцца некалькі музеяў.
Квартал Fuzja
Тэрыторыя сённяшняга квартала Fuzja належала прамыслоўцу Шэйблеру, пра якога ўжо згадвалася вышэй.
Дамінанта квартала — сэцэсійная электрастанцыя 1910 г. з высокім комінам і вокнамі-вітражамі. Тры з чатырох яе фасадаў — арыгінальныя. Унутры плануецца адкрыць мастацка-канферэнцыйны цэнтр.
Вакол былой электрастанцыі — гістарычныя і сучасныя будынкі (аднак, з перавагай першых). Новыя жылыя дамы суседнічаюць са старымі будынкамі ў дварах.
У дварах — мінімалістычнае добраўпарадкаванне. Для азелянення выкарыстоўваюцца травы часцей за кветкі.
Шпацыр па Лодзі прымушае задумацца над патэнцыялам беларускіх прамысловых аб'ектаў. У Мінску ён часткова выкарыстоўваецца, а ў абласных гарадах, не кажучы пра меншыя населеныя пункты, аб праектах рэвіталізацыі індустрыяльнай архітэктуры пакуль не чуваць.
Фотагалерэя старонкі
Тут вы можаце павялічыць фота і пабачыць больш фотаздымкаў, якіх не было вышэй