ЗАМЕЖНЫ ДОСВЕД: ВАРШАВА, ФАБРЫКА НОРБЛІНА
Фабрыка Норбліна у Варшаве – шматфункцыянальны комплекс, перароблены з прамысловага аб'екта. Сёння тут дзейнічаюць экалагічны кірмаш, крамы, офісы, кінатэатр, музей.
Шматфункцыянальны комплекс, перароблены з прамысловага аб'екта
З 1882 года фабрыка працавала на тым месцы, дзе знаходзіцца і сёння — вуліца Жалезная, 51. Але гісторыя прадпрыемства пачынаецца з 1820 года.
Спачатку яно выпускала падсвечнікі, вазоны, сталовыя прыборы са срэбра, плаціны і бронзы. Пазней да прадукцыі дадаліся дрот, трубы, бляха. У 1830 годзе тут нават адлілі помнік Мікалаю Каперніку, які ўпрыгожвае цэнтр Варшавы.
У ХІХ стагоддзі сетка фірменных крам Фабрыкі Норбліна дзейнічала ў большасці буйных гарадоў Расійскай імперыі, у тым ліку ў Мінску і Вільні. Пасля Другой сусветнай вайны фабрыка перайшла ад прыватных уладароў да польскай дзяржавы. Была зачыненая ў 1982 г.
У 2017–2021 прыватным інвестарам збудаваны шматфункцыянальны комплекс, на тэрыторыі якога захаваны прамысловы дух: машыны ўпісаныя ў прастору, старыя фабрычныя будынкі спалучаюцца з сучаснай архітэктурай. Дзейнічае фундацыя "Фабрыка Норбліна", якая займаецца папулярызацыяй гісторыі і мастацтва ў грамадстве і падтрымлівае мастакоў.
Варшаўская Фабрыка Норбліна – гэта выдатны прыклад упісання гістарычнай прамысловай забудовы ў сучасны горад!
Фотагалерэя старонкі
Тут вы можаце павялічыць фота і пабачыць больш фотаздымкаў, якіх не было вышэй