Сказаць, што гэта "песенны пікет" – недарэчна. Цяпер улада разглядае любую вылазку на вуліцу як акт пратэсту: песня, танец, што заўгодна. Калі ты не проста праходзіш па сваіх побытавых справах, а штосьці робіш – усё, яны разглядаюць гэта як пратэст і маюць прэтэнзіі. Так і з намі было.
Па сутнасці, я працягваю рабіць усё тое ж, што рабілі нашы танцавальная і песенная суполкі раней. У мяне ды іншых удзельнікаў ёсць свае погляды, непрыняцце гвалту.
Я б не сказала, што гэта зусім адарвана ад нашай мастацкай дзейнасці. Не можа быць так, што тут я проста песню спеў, а праз хвіліну – зноў пратэстна настроены.