СПЕЦИАЛЬНЫЙ ПРОЕКТ ЗЕЛЁНОГО ПОРТАЛА
read in english
Малый город в большом.
Люди и их привычки
Часть 2. Жители частных домов рассказывают про свою среду
Фото: Марина Серебрякова
8
История Нины Игнатьевны
Как сруб приехал из-под Осипович в Минск
Одной из приехавших в столицу после войны стала Нина Игнатьевна Мухомор – уже пенсионерка, но такая же ещё громкая, решительная и ценящая хороших людей. Она почти 70 лет живёт недалеко от улицы Орловской в Минске, на участке, который получила вместе с братом

Нина Игнатьевна Мухомор родилась на хуторе в Осиповичском районе, знает все грибы и ягоды. Дом, в котором росла с сестрами и братьями, сожгли во время войны, а в её личной истории есть страничка со спасением партизанского коня Орлика.
Уже взрослая, Нина Игнатьевна немного поработала в колхозе, но заплатили мало. Махнула рукой и уехала на работу в Крым, а потом в Беломорск, на берег Белого моря. В 50-х годах вернулась в Минск, сначала жила у сестры Ани

Это были времена, когда участки вокруг её будущего дома были полем, размеченным колками. Они с братом Виктором привезли из деревни сруб, и женщина с гордостью показывает, какие толстые брёвна: выбирали сами.

В Минске успела немного поработать на велозаводе, потом ушла на другой завод, где работала на покраске следующие 28 лет. В 50 вышла на пенсию по вредности и проработала на котельной возле дома ещё 18 лет.
9
Больш свабоды – больш адказнасці
Одним из мест, где соседи здороваются между собой, а самые старшие из них растят капусту, осталась Грушевка, построенная на месте хуторов. Тут живёт Егор Виняцкий, минчанин, который снимает с друзьями домик и называет его "Прастора "Хата 18х63".
Фота - Пётр Маркелаў
"Мая бабуля з Мінску, але ўсё жыццё пражыла невядома дзе – яе бацьку рэпрэсавалі. Я мінчук і да 14 гадоў жыў у кватэры, а потым з маці пераехаў да айчыма ў Сельгаспасёлак.

Раней я бываў у прыватных хатах толькі на канікулах: летам сябры, лес, паходы на карьер і ў суседнюю вёску – суцэльныя прыгоды. Узімку мне падабалася на Новы год – нібыта недзе побач Дзед Мароз. Я марыў пажыць там зімой і тапіць печку – і вось жыву на Грушаўцы, хутка буду тут спраўляць трэці Новы год.

Як мяне сюды занесла? У мяне была кампанія, якая ўгарала па сквотах. Яны лазілі па розных і шукалі месца, дзе можна было б тусавацца ці правесці мерапрыемства", - распавядае Ягор.
Калі няма 9-павярховак на гарызонце, то тут можна ўявіць, што ты за горадам. Маецца і гукаізаляцыя – не адчуваеш, калі ты ў 10 хвілінах ад вялікай магістралі, не дзьмуць такія скразнякі, якія сустрэнеш ва Уруччы.

Але ты мусіш даглядаць участак ля дому сам – у нас не прынята, каб ЖЭС нешта прыбіраў. Ці болей гэта работы, чым у кватэры? Так. Больш свабоды – больш адказнасці.
- Дзе заканчваецца твая тэрыторыя?

- Маё – гэта плот і кавалак дарогі за плотам, недзе да паловы. Сабакі гэта адчуваюць.

- Што ты бачыў у прыватным сектары такога, што не ўбачыш у кватэры?

- Пажар. Кватэры таксама гараць, але гэта не так відовішчна. Я бачыў, як згарэла хата айчыма, якую збудавалі яшчэ яго бацькі. Вогнішча было будзь здароў – дым на ўвесь Сельгаспасёлак. Страшнае відовішча. У айчыма там было столькі тэхнікі, дыскаў! Усё яго жыццё. Сабаку пашанцавала: было цёпла, і на дзень яго пакінулі на двары.

- Наколькі прыватны сектар патрэбны гораду?

- Калі прагматычна меркаваць, то здаецца, што не патрэбны. Жылі б усе ў гэтых… чалавейніках. Сказаў бы, што гэта эказона – але ўсё залежыць ад гаспадароў. Я выліваю памыі ў двор, бо ў мяне няма каналізацыі, а прыбіральня на вуліцы. Смецце часта паляць на вогнішчах.

Мне цяжка сказаць, ці патрэбны ён гораду, але гэта душэўнае месца.
10
Пра дом трэба клапаціцца замест ЖЭСа
Усё напраўду залежыць ад Віктара і такіх, як ён. Па законе, кожны прыватны дом мусіць мець каналізацыю і не спускаць сцёкі проста ў глебу, але не кожны мае; большасць жыхароў дакладна ведае, якая тэмпература зімой у іх хаце і колькі гэта каштуе; якая ў іх двары глеба, як абразаць там дрэвы і колькі іх паліваць у спёку.

Але ці не зашмат працы? Кажуць, жыхар прыватнага дома засяроджваецца на сваім участку, пахне "мужыком" і не цікавіцца камунальнай уласнасцю.
Почти всю жизнь Виктор Грапов прожил в Северном посёлке – ещё одной рабочей окраине. Виктору 25 лет, и его семья делит частный дом с родителями.

"Калі мне было 3 гады, бацькі знялі прыватную хату, а пазней набылі сваю. Маё жыццё так і прайшло ў прыватным сектары, і параўнаць з жыццём у кватэры мне складана – я жыў там усяго год ці два.

Але там жывуць мае сябры. Адчуваецца, што нас хвалююць розныя праблемы: яны гавораць пра адносіны з суседзямі, пытанні з дамафонам… Я такі чалавек: мне падабаецца, калі мяне не чапаюць. А ў кватэрах бываюць розныя людзі, і часам вырашэнне праблем з імі эмацыйна непрадуктыўнае.

Што тычыцца грошай, то, магчыма, іх трэба крыху больш, каб сачыць за хатай: падмурак, дах, уцяпленне сценаў, замяніць ацяпленне... Я ведаю: толькі ад мяне залежыць, ці вырашыцца праблема. Гэта пытанне аб адказнасці: у шматкватэрным будынку яна на кожным, але любы можа сказаць, што яго гэта не датычыцца. Тут я ведаю, што ніхто не прыбрэцца вакол хаты за мяне і не дагледзіць, каб не прадзіравіўся дах. Тут я сам вырашаю, як жыць, і мне гэта падабаецца".

Фото из личного архива героя
"Так, мы самі прыбіраем снег і лісце з дрэваў. Калі ты працуеш па 12 гадзін на суткі, то лепш будзе ў кватэры: прыехаў, паспаў, сышоў. Але ў мяне працоўны дзень да 16 гадзін, і я ведаю, што дома сям'я і жывёлы, пра якіх трэба клапаціцца. І гэта для мяне натуральна.

Калі штосьці трэба, то я звяртаюся да сваякоў, і мы робім справу разам: напрыклад, сочым за нашым вялікім сабакам"
Віктар любіць гуляць у сваім раёне і не вельмі любіць выязджаць "у горад". "Горад" – гэта ўсё, што за станцыяй метро "Магілёўская".

"Еду з працы напружаны, бачу родныя месцы – і расслабляюся. Наколькі патрэбны прыватны сектар у горадзе? Гэта пытанне добрае і складанае. Я не займаю нейкую пасаду і не магу зрабіць аналіз. Але адбылася так, што мая маці набывала хату менавіта ў прыватным сектары, і калі б выбіраў зараз – я выбраў бы тое ж самае".
Специальный проект Зелёного портала

Текст, фото: Анна Волынец
Редактор: Янина Мельникова
Дизайн проекта: Антон Суряпин

Автор проекта благодарит за помощь при подготовке материала экспертов Полину Вардеванян, Павла Нищенко, Юрия Таубкина; героев текста, которые поделились своей жизнью, а также авторов фото и использованных материалов