Мапа и расклад экалагічных фестываляў на ўсё лета!
Зялёны партал зрабіў для вас агляд летніх экалагічных фестываляў, што праводзяцца ў буйных гарадах, раённых цэнтрах і зусім маленькіх вёсках – на любы густ! Шукайце зручныя даты, каб наведаць свята малака, кветак, мёду, чарніц ці клубніц!
Па падліках этнографа Таццяны Кухаронак, у Беларусі штогод праходзіць каля 150 фестываляў, чвэрць з іх мае экалагічны накірунак. Выступаючы на адным з семінараў па імплементацыі Нагойскага пратакола ў Беларусі, даследчыца казала пра вялікую ролю экалагічных фестываляў у захаванні біялагічнай разнастайнасці і ў тым ліку традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі.
У традыцыйнай гаспадарцы беларусаў істотную ролю адыгрывалі збор лясных ягад, пладоў, грыбоў, кармавых, лекавых, дэкаратыўных траў, карняплодаў, падсечка дрэў і нарыхтоўка раслінных сокаў, збіранне мёду. Кожны з гэтых заняткаў патрабаваў ведання мясцовай экалогіі, харчовых і лекавых якасцей раслін, аптымальных тэрмінаў іх збору, спосабаў апрацоўкі, кансервацыі і ўжывання.
Арганізатары экалагічных фестываляў часта імкнуцца выявіць, аднавіць і актуальзаваць гэтыя традыцыйныя веды. Гэта асабліва актуальна для лакальных фестываляў, арыентаваных на мясцовую супольнасць, арганізаваных па прынцыпах устойлівага развіцця.
Колеры, выкарыстаныя на мапе:
май
чэрвень
ліпень
жнівень
Мерапрыемствы шукала Алена Ляшкевіч
Візуалізаваў Антон Сурапін
Створана пры дапамозе сервіса Яндэкс.Мапы