Як сцвярджае Даша, найпрасцей выбудаваць узаемаадносіны ў яе атрымалася з варонай. Птушка выдатна разумее, хто ёсць хто, і калі кампанія незнаёмых людзей вялікая, то варона не "пантуецца".
"На самой справе ён вельмі дзёрзкі і крыху гопнік. Часам з кампаніі выбірае каго паслабей і пачынае выбудоўваць з ім іерархічныя адносіны, браць на слабо. Ніколі яму не дарую, калі аднаму з маіх сяброў ён паказаў, што суцэльна яму давярае, а пасля знянацку дзюбнуў яго ў вуха, — прыгадвае Даша. — З ім неверагодна цікава, але я нікому не раю браць варону, варта памятаць, што гэта зусім не хатняя птушка".